Віктар Казько: біяграфія і творчасць

  • Добавили23.07.2009
  • Размер41,63 Kб
  • Скачали1088

Жалезным Чалавекам. Нагрувашчванне таўталагічнай вобразнасці стварае некаторую сюжэтную сумбурнасць, за што слушна ўпікала празаіка крытыка. Аднак кульмінацыйныя, найболыц драматычныя сюжэтныя моманты апраўдваюць і эмацыйны лішак, і метафарычную перанасычанасць рамана, бо ў іх адбываецца канцэптуальная «пераплаўка» эмпірычнага матэрыялу, яго пераўвасабленне і актуалізацыя.

У кантэксце нашага часу гэтыя эпізоды выглядаюць надзвычай сімптаматычнымі, прароцкімі. Так, асушанае Палессе называец-ца аўтарам «зонай энішчэння», і гэта нагадвае і пра слынную «зону» ў фільме Таркоўскага «Сталкер», і пра будучую «зону адчужэння» на Палессі пасля Чарнобыля. Раман завяршаецца ўражлівым апісаннем катастрофы — чорнай пылавай буры, якой адпомсціла Палессе за гвалт над сабою.

Раман «Неруш», такім чынам, мае ў сабе элементы новага све-таадчування — трывогі за будучыню, прадчування катастроф. Эмацыйны «выбух» папярэдніх рэчаў В. Казько звязаны збольшага з мінулым; гэта творы-рэквіемы.

У «Нерушы» горшае прадбачыцца ў будучыні. У асобных, надзвычай драматычных эпізодах твора праглядаюцца апакаліптычныя матывы, што дае падставу сцвярджаць пра новую з'яву ў беларускай раманістыцы — набліжэнне да жанру рамана-антыутопіі, надзеленага футуралагічнай, папераджальнай і прагнастычнай функцыямі. Неабходнасць такога жанру тэарэтычна абгрунтаваў Алесь Адамовіч, ён жа стварыў і ўзор такой рэчы — рускамоўны раман «Апошняя пастараль».

Сярод твораў В. Казько няма рамана, які цалкам адпавядаў бы жанравым канонам антыутопіі. Але можна сцвярджаць пра ўзмацненне апакаліптычных і антыутапічных тэндэнцый, гэтаксама як і пра інтэлектуалізацыю яго прозы, набліжэнне да яшчэ аднаго сучаснага раманнага жанру — філасофскага рамана.

Пра гэта сведчыць наступны буйны твор пісьменніка — «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1986). Твор гэты, як і ў свой час «Суд у Слабадзе», наноў падсумаваў творчы досвед пісьменніка, прычым у ім злучыліся не толькі дзве ўлюбёныя празаікам тэмы — абяз-доленага дзяцінства і стасункаў чалавека і прыроды, але дадалася і новая — чалавек у кантэксце гісторыі.

Скачать
Курсовая Зарубежная литература 26.08.2009

Экзістэнцыялізм

Змест Уводзіны 3 Раздзел І 5 1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры 6 1.2 Жан-Поль Сартр жыццё і творчасць 9 1.3 Альбер Камю і яго твор “Міф пра Сізіфа” як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма 12 Раздзел ІІ 18 2.1 Жыццёвы і творчы шлях Васіля

Реферат 25.01.2002

Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна (беларус)

МВЛК гмназя-каледж 24 Рэферат на тэму Жыцц творчасць Г. Буракна Выкананы Бутвлоскм Аляксандрам Валер евчам Правераны Афанасьевай Людмлай Аляксандранай Мнск 1999 Змест. Фотаздымак3 Уступ4 Дзяцнства юнацтва4 Першыя вершы. Зборнк Майская проснь 5 Люблю сваю

Реферат 11.11.2010

Лівонская вайна

Да сярэдзіны XVI стагоддзя рэзка ўзрасло значэнне гандлёвых шляхоў, якія злучалі паміж сабой, па Балтыйскім моры, краіны Заходняй і Ўсходняй Еўропы, а таксама найважнейшыя перавалачныя пункты на гэтых шляхах. Калі ў XV-XVI стагоддзях пачаўся інтэнсіўны

Реферат 18.06.2007

З гісторыі развіцця афіцыйна-дзелавога стылю

З гісторыі развіцця афіцыйна-дзелавога стылю Б еларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддяў. На ёй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росквіту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства.

5ballov.qip.ru рекомендует:

  • Выбор ВУЗа

    С приходом лета начался период, когда выпускники школ выбирают куда пойдут учиться дальше. Конечно, это совсем не легкий выбор, но помочь в выборе может рейтинг вузов на нашем сайте. Также в этом разделе представлена вся нужная для абитуриентов информация.

  • Как сдать ЕГЭ

    Прежде, чем идти в выбранный вуз с документами, нужно сначала получить аттестат, который выдается после сдачи экзаменов. А подготовиться к ним можно в нашем разделе ЕГЭ. Там также представлены варианты за прошлые года.

  • Подготовка к ГИА

    Для девятиклассников не менее важно окончание учебного года. Их также ждет государственная итоговая аттестация. Подготовиться к ней можно на нашем сайте в разделе ГИА. Главное помнить: самоподготовка - это путь к успешной сдаче.

Облако тегов